У Адэсе ад расейскага абстрэлу пацярпелі 13 чалавек у тым ліку дзеці, у Сумскай вобласьці ёсьць загінулыя

абноўлена
Наступствы аднаго з папярэдніх удараў расейскіх войскаў па Адэсе, красавік 2026. Ілюстрцыйнае фота
Наступствы аднаго з папярэдніх удараў расейскіх войскаў па Адэсе, красавік 2026. Ілюстрцыйнае фота

Адэса пацярпела ад інтэнсіўнай атакі расейскімі дронамі.

Мясцовыя ўлады паведамілі, што ўдарныя бесьпілётнікі пацэлілі ў жылы сэктар і цывільныя аб’екты горада. Папярэдне пацярпелі 13 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Пашкоджаньні атрымаў мясцовы гатэль, фунікулёр, аўтамабілі, прыватны сэктар і прыпортавая тэрыторыя. Найбольш пацярпеў цэнтар Адэсы. У ліквідацыі наступстваў удару задзейнічалі больш за 250 супрацоўнікаў экстрэмальных службаў.

У Сумскай вобласьці 35 населеных пунктаў пацярпелі ад расейскіх абстрэлаў: адзін чалавек загінуў і тры атрымалі раненьні.

У ноч на 27 красавіка расейскія войскі выкарысталі супраць Украіны 94 ударныя дроны, 74 зь іх абясшкодзілі сілы супрацьпаветранай абароны краіны.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, 20 бесьпілётнікаў пацэлілі па 15 лякацыях, яшчэ 11 лякацыяў працярпелі ў выніку падзеньня аскепкаў зьбітых дронаў.

Расейскія войскі сыстэмна атакуюць жылыя кварталы і цывільную інфраструктуру з розных відаў узбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраванымі авіябомбамі.

Кіраўніцтва Расеі зьняпраўджвае, што расейская армія наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры і мірным насельніцтве.

Украінская ўлада і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і пераконваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.


​
XS
SM
MD
LG