Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат зафіксаваў рэзкі спад аб’ёмаў будаўніцтва жыльля ў першым квартале 2026 году

Будаўніцтва жыльля ў Менску, архіўнае фота
Будаўніцтва жыльля ў Менску, архіўнае фота

У параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2025 году колькасьць пабудаваных кватэраў у Беларусі ўпала на 32 працэнты.

Як паведаміў Белстат, за студзень–сакавік 2026 году ў Беларусі пабудавалі 6,3 тысячы новых кватэраў. Агулам за першы квартал 2026-га ўвялі ў эксплюатацыю 682,1 тысячы квадратных мэтраў агульнай плошчы жыльля.

Вядома, што ў першым квартале мінулага году ўвялі ў эксплюатацыю 9,3 тысячы новых кватэраў агульнай плошчай 929,2 тысячы м2, як раней паведамляла дзяржаўная газэта «Беларусь сегодня» з спасылкай на Белстат.

Рэзка ўпалі таксама іншыя сацыяльна-эканамічныя паказьнікі жыльлёвага будаўніцтва.

Так, для шматдзетных сем’яў, як паведаміў цяпер Белстат, у першым квартале 2026 году ўвялі 70,5 тысячы м2 агульнай плошчы жыльля. А ў першым квартале мінулага году было амаль удвая больш: 125,4 тысячы м2.

Для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў і стаяць на адпаведным уліку, у першым квартале 2026 году ўвялі ў эксплюатацыю 203,4 тысячы м2 агульнай плошчы жыльля. У першым квартале 2025 году для гэтай катэгорыі ўвялі ў эксплюатацыю 304,9 тысячы м2.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG