Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны доўгі сьпіс намінантаў на паэтычную прэмію імя Натальлі Арсеньневай за кнігі 2025 году

Натальля Арсеньнева, архіўнае фота
Натальля Арсеньнева, архіўнае фота

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясьцілі доўгі сьпіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Натальлі Арсеньневай за кнігі 2025 года.

У паведамленьні пра намінантаў адзначаецца: «Гэты сэзон засьведчыў ня толькі разнастайнасьць паэтычных галасоў, але і выразную тэндэнцыю да пошуку новых формаў, моўных рашэньняў і спосабаў асэнсаваньня рэчаіснасьці. З поўнага сьпісу журы адабрала кнігі, што найбольш пераканаўча і выразна раскрываюць патэнцыял сучаснай беларускай паэзіі».

У доўгі сьпіс увайшлі 10 паэтычных кніг:

  • «2/3» — Фелікс Аксёнцаў (выдавецтва Hochroth, 2025)
  • «Анатомія» — Артур Камароўскі (выдавецтва Skaryna Press, 2025)
  • «Нетутэйшая далечыня» — Ігар Кулікоў (выдавецтва Янушкевіч, 2025)
  • «Хроніка адмаўленьня пустаты» — Ільля Кульбіцкі (выдавецтва Skaryna Press, 2025)
  • «Той, хто сьмяецца» — Ілона Мядунка (зашыфраваны ўдзел)
  • «Праспэкт Нежалезнасьці» — Мікіта Найдзёнаў (выдавецтва Янушкевіч, 2025)
  • «Кровазварот» — Юлія Цімафеева (выдавецтва Янушкевіч, 2025)
  • «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025» — Макс Шчур (выдавецтва SayBeat, 2025)
  • «Надзейны сродак ад прывідаў» — Ганна Янкута (выдавецтва Hochroth, 2025)
  • «Śviata žyćcia» — Frydrych Samotny (выдавецтва Hochroth, 2025).

Сёлета цырымонія ўручэньня прэміі імя Арсеньневай адбудзецца 27 траўня ў Новым Тэатры ў Варшаве.

Прэмія імя Натальлі Арсеньневай заснаваная ў 2016 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Пераможцы прэміі імя Натальлі Арсеньневай мінулых гадоў:

2025 — Сяргей Прылуцкі, «Нічога нястрашнага»;
2024 — Ганна Шакель, «Цела мігдалу»;
2023 — Наста Кудасава,«Побач»;
2022 — Дар’я Бялькевіч, «Сьлёзы на вецер»;
2021 — Алеся Башарымава, «Расамаха»;
2020 — Андрэй Хадановіч, «Школа травы»;
2019 — Марыя Мартысевіч, «Сарматыя»;
2018 — Алесь Разанаў, «Перавыбранае»;
2017 — Уладзімер Някляеў, «Толькі вершы».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG