Паведамляецца, што 15 красавіка мужчыны прыбылі за грузам у памежную зону Падляскага ваяводзтва на аўтамабілі, дзе і былі затрыманыя. Мерай стрыманьня да суда было абрана ўтрыманьне пад вартай. Арыштаваным пагражае ня менш за 3 гады пазбаўленьня волі. Адзначаецца, што ў беларусаў сталы від на жыхарства (ПМЖ) у Польшчы. Начальнік памежнага паста ў Баброўніках мае намер адправіць ваяводзе запыт аб пазбаўленьні абодвух ПМЖ, піша Позірк.
Кантрабанду ацанілі ў 95 тыс. злотых (26,4 тыс. даляраў ЗША).
9 красавіка паліцыя таго ж ваяводзтва паведаміла пра затрыманьне грамадзянаў Беларусі і Польшчы за кантрабанду цыгарэт з дапамогай паветраных шароў. Паведамляецца, пра прадухіленьне стратаў для польскага бюджэту 270 тыс. злотых (75 тыс. даляраў). У затрыманых таксама канфіскавалі 20 тыс. злотых (5,6 тыс. даляраў) і 20 тыс. даляраў.
- З пачатку года агульны кошт перахопленых беларускіх цыгарэт, якія перапраўляліся па паветры, у Падляскім ваяводзтве перавысіў 4,2 млн злотых (1,2 млн даляраў).
- 31 сакавіка паведамлялася аб затрыманьні 10 грамадзянаў Беларусі ў складзе «міжнароднай тытунёвай злачыннай групы». Група ў складзе 12 чалавек дзейнічала на тэрыторыі Паморскага і Мазавецкага ваяводзтваў. Апроч беларусаў, затрымана па адным грамадзяне Латвіі і Польшчы.
- Было канфіскавана амаль 17 тон тытунёвай сыравіны і рэзанага тытуню, больш за 4,1 млн цыгарэт. Кошт канфіскаваных падакцызных тавараў склаў больш за 9 млн злотых (2,5 млн даляраў).
- 30 сакавіка паведамлялася, што перавозку каля 1,8 млн кантрабандных цыгарэт спынілі супрацоўнікі Надбужанскага аддзела Памежнай аховы і Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы. Кошт кантрабанды перавысіў 1,5 млн злотых (417 тыс. даляраў). Частка цыгарэт была беларускай вытворчасьці.
- 23 сакавіка паведамлялася, што з пачатку 2026 года Падляскі атрад памежнага ведамства выявіў кантрабанду, перапраўленую з Беларусі ў Польшчу з дапамогай мэтэазондаў, на агульную суму больш за 3,3 млн злотых (917 тыс. даляраў).
- Аб затрыманьні кантрабандных цыгарэт з Беларусі Польшча, Літва і Латвія рапартуюць рэгулярна.
Форум