Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў растуць чэргі на беларуска-польскай мяжы: аўтобусы ў Берасьці чакаюць амаль содні

Чэргі на мяжы, архіўная выява
Чэргі на мяжы, архіўная выява

Чэргі растуць зь мінулага тыдня і цяпер дасягаюць велізарнай даўжыні.

Чэргі на выезд зь Беларусі ў Польшчу імкліва растуць. Цяпер у Берасьці, паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту (ДПК) Беларусі, чакаюць амаль 1000 легкавікоў і 50 аўтобусаў. У электроннай чарзе ў Берасьці кіроўцы чакаюць сваёй чаргі больш за двое содняў.

Пасажырскія аўтобусы зноў праводзяць на межах содні. Каля 20 гадзінаў трэба, каб прайсьці мяжу ў Берасьці.

Як падаваў ДПК, на 10:00 выезду ў Польшчу чакалі 925 легкавікоў, а таксама 43 аўтобусы.

Тэлеграм-старонкі паведамляюць, што кіроўцы аўтобусаў пускаюць людзей на падсадку, што дазваляе пасажырам заашчадзіць час.

Чарга ў Брузгах значна меншая — 43 легкавікі. У Бераставіцы чэргаў няма.

Таксама няма чэргаў у пунктах пропуску на мяжы зь Літвой і Латвіяй. Такая ж сытуацыя на ўезьдзе ў Беларусь з краінаў Эўразьвязу.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG