Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі дрон пацэліў у дом дарадцы міністра абароны Ўкраіны, яго шпіталізавалі

Сяргей Бяскрэснаў, дарадца міністра абароны Ўкраіны. Архіўнае фота
Сяргей Бяскрэснаў, дарадца міністра абароны Ўкраіны. Архіўнае фота

Сяргей Бяскрэснаў, дарадца міністра абароны Ўкраіны, заявіў, што расейскія войскі спрабавалі яго забіць пры дапамозе рэактыўнага дрону.

«Сёньня ўначы расейцы спрабавалі мяне забіць. Выпусьцілі на мяне 4 рэактыўныя „шахеды“. Адзін кіраваны рэактыўны „шахед“ даляцеў і ўрэзаўся ў сьцяну майго дому. Дому ў мяне больш няма», — паведаміў Сяргей Бяскрэснаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Сяргея Бяскрэснава шпіталізавалі з раненьнямі. «Мяне зачапіла, але галоўнае — я цудам жывы. Я быў гатовы да такога разьвіцьця падзеяў, і гэта мяне ня спыніць», — адзначыў ён.

Раніцай 20 красавіка ўлады Кіеўскай вобласьці паведамілі, што ўначы ў выніку пацэльваньня расейскага дрону пашкоджаныя два прыватныя дамы.

18 красавіка Сяргей Бяскрэснаў заявіў, што расейскія войскі для кіраваньня сваімі дронамі пры ўдарах па Ўкраіне карыстаюцца роўмінгам ад мабільных апэратараў Беларусі, Румыніі і Польшчы.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG