Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гуманоідныя робаты перагналі людзей на паўмаратоне ў Пэкіне. Робат-пераможца пабіў чалавечы сусьветны рэкорд

Робат бяжыць на мінулагоднім паўмаратоне ў Пэкіне, 19 красавіка 2025 году
Робат бяжыць на мінулагоднім паўмаратоне ў Пэкіне, 19 красавіка 2025 году

Дзясяткі гуманоідных робатаў кітайскай вытворчасьці абагналі бегуноў-людзей на паўмаратоне ў Пэкіне 19 красавіка, паведамляе брытанскае выданьне The Guardian.

Летась на такім паўмаратоне большасьць робатаў не змагла фінішаваць, і нават найлепшы вынік робата значна саступаў паказьнікам людзей-пераможцаў.

Сёлета колькасць робатаў, якія ўдзельнічалі ў забегу, павялічылася з 20 да больш чым 100. Робаты і людзі беглі па паралельных дарожках, каб пазьбегнуць сутыкненьняў.

Робат-пераможца, распрацаваны вядомым кітайскім вытворцам смартфонаў Honor, фінішаваў у забегу за 50 хвілін 26 сэкунд, што на некалькі хвілін хутчэй за сусьветны рэкорд, усталяваны Джэйкабам Кіплімам у мінулым месяцы ў Лісабоне. Аднак пры гэтым людзі дапамаглі гуманоіду завяршыць забег. Ён урэзаўся ў парэнчы ўсяго за некалькі мэтраў ад фінішу і яго давялося вяртаць на дарожку.

Нягледзячы на тое, што эканамічна каштоўнае выкарыстаньне гуманоідных робатаў застаецца на стадыі выпрабаваньняў, цяперашні маратон паказаў іх патэнцыял у розных сфэрах — ад небясьпечных работ да баявых дзеяньняў, піша The Guardian.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG