Блякада пачнецца ў бліжэйшы час, да яе далучацца і іншыя краіны, удакладніў амэрыканскі прэзыдэнт у сваёй сацсетцы Truth Social.
Трамп таксама даручыў флёту выяўляць і затрымліваць у міжнародных водах суда, якія плацілі Ірану пошліну за праход праз праліў.
«Ніхто, хто плаціць незаконную пошліну, не атрымае бясьпечнага праходу ў адкрытым моры», — адзначыў ён.
Па дадзеных СМІ, у апошнія тыдні Іран спаганяў з некаторых судоў да мільёна даляраў за праход праз праліў. Такія ўмовы, як сьцьвярджаецца, прынялі каля 250 судоў, у асноўным зьвязаных зь Іранам і ценявым флётам.
Прэзыдэнт дадаў, што ЗША пачнуць разьмініраваньне Армузскага праліва і будуць жорстка рэагаваць на любыя атакі.
«Любы іранец, які стрэліць у нас ці ў мірныя судны, будзе адпраўлены наўпрост у пекла!», — падкрэсьліў Трамп.
Камэнтуючы перамовы з Іранам, якія прайшлі 11–12 красавіка ў Пакістане, ён заявіў, што бакам не ўдалося дамовіцца па ядзернай праблеме.
ЗША і Іран раней дамовіліся аб двухтыднёвым перамірʼі, адной з умоў якога было адкрыцьцё Армускай пратокі, праз які праходзіць каля 20% сусьветных паставак нафты. Рух судоў быў ненадоўга адноўлены, але затым Тэрэган зноў закрыў праліў пасьля ўдараў Ізраіля па Ліване.
У Ліване Ізраіль працягвае апэрацыю супраць праіранскай групоўкі «Хэзбала», прызнанай тэрарыстычнай у Ізраілі і ЗША. Вашынгтон сьцьвярджае, што Лібан ня быў часткай пагадненьня аб спыненьні агню з Іранам. Тэгеран з гэтым катэгарычна не згодзен.
Форум