Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакол рэзыдэнцыі Пуціна на Валдаі пабудавалі 7 новых вежаў з «Панцырамі»

Зэнітна-ракетны комплекс "Панцыр-С1"
Зэнітна-ракетны комплекс "Панцыр-С1"

У сакавіку 2026 года вакол рэзыдэнцыі прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на Валдаі пабудавалі сем новых веж з сыстэмамі СПА «Панцыр». Іх агульная колькасьць дасягнула 27.

Журналісты дасьледчага праекту расейскай службы Радыё Свабода «Сыстэма» прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі. Паводле атрыманых дадзеных будаўніцтва адразу сямі новых вежаў для «Панцыраў» пачалося ў адзін дзень — 17 сакавіка. Некаторыя з іх ужо аснашчаны зэнітна-ракетнымі комплексамі.

Як і вежы з «Панцырамі» вакол Масквы, сыстэмы СПА на Валдаі разьмешчаны вакол рэзыдэнцыі Пуціна двума кольцамі вялікага і малога дыямэтра.

Раней Радыё Свабода таксама выявіла, што больш за 20 вежаў з буйнакалібэрнымі кулямётамі, а таксама некалькі подыумаў з зэнітна-ракетным комплексам «Панцыр» збудаваны на тэрыторыі і па пэрымэтры асаблівай эканамічнай зоны «Алабуга» ў Татарстане. Там Расея вырабляе бесьпілётнікі «Герань» — мадыфікаваныя вэрсіі іранскіх «Шагедаў».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG