Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ботах па «моры Герадота». Нацпарк «Прыпяцкі» запусьціў незвычайныя экскурсіі

Прыпяць
Прыпяць

У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» зьявіўся новы фармат турызму — экскурсіі па затопленых пойменных дубравах, дзе наведнікі могуць прайсьціся ў гумовых ботах па легендарным «моры Герадота».

На разьлівы Прыпяці прыяжджаюць з усёй Беларусі — кірунак вельмі папулярны. Па «моры Герадота» можна падарожнічаць ня толькі на каяках і байдарках. Цяпер набірае папулярнасьць і новы фармат — пешыя прагулкі ў ботах, піша Белта. Амаль усе выходныя ў красавіку і траўні ўжо практычна цалкам забраніраваныя. Прапановай скарысталіся каля сотні чалавек, а ўсяго ў сьпісе — каля тысячы ахвотных.

Сярод іншых навінак — маршруты на квадрацыклах па пойменных лугах уздоўж старычных азёр (утвораныя з былога рэчышча ракі), якіх у нацпарку налічваецца каля 540. Таксама рыхтуецца адкрыцьцё веламаршруту «Пойменныя дубравы» і экалягічнай сьцежкі «Пойма Прыпяці». Гасьцям прапануюць прагулкі сярод дубоў-гігантаў, назіраньне за птушкамі і знаёмства з прыроднымі ляндшафтамі.

Палесьсе
Палесьсе

Кожную вясну падчас паводкі паўнаводная Прыпяць выходзіць зь берагоў і затапляе лугі і лясы на дзясяткі кілямэтраў. Гэта стварае ўражаньне бясконцай воднай прасторы, апісанай яшчэ старажытнагрэчаскім гісторыкам Герадотам у V стагодзьдзі да нашай эры.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG