Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую чыгунку змусілі зьмяніць правілы куплі білетаў на цягнік Менск — Гомель

Цягнік. Ілюстрацыйнае фота
Цягнік. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю выявіла факты ўтойваньня білетаў.

Праблемы паўсталі з купляй пасажырамі білетаў з прамежкавай станцыі Бабруйск на маршруце Менск — Гомель.

Як даведаліся адмыслоўцы МАРГ, на цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнэс-клясы Беларуская чыгунка ўводзіла не прадугледжаныя заканадаўствам абмежаваньні на колькасьць месцаў, даступных для продажу ад/да прамежкавых станцый.

Таксама скарачаліся тэрміны папярэдняга продажу білетаў у параўнаньні з устаноўленымі заканадаўствам. У прыватнасьці, за 45 дзён да адпраўленьня білеты на Гомель былі ў продажы, а да прамежкавай станцыі адсутнічалі альбо зьяўляліся за содні і менш да адпраўленьня цягніка.

Міністэрства загадала чыгуначнікам адмовіцца ад гэтай практыкі.

Цяпер БЧ павінна скасаваць падобныя абмежаваньні.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG