Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На польскім кірунку беларускай мяжы сабралася больш за тысячу легкавікоў

Чэргі легкавікоў на мяжы, архіўнае фота
Чэргі легкавікоў на мяжы, архіўнае фота

Чэргі на беларуска-польскай мяжы растуць, працэс пачаўся яшчэ да Вялікадня паводле заходняй традыцыі.

На польскім кірунку ў чэргах стаяць больш за 1045 легкавых аўтамабіляў і больш за 770 фураў. Пра гэта паведамляюць табліцы на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Найбольш легкавых машын зафіксавана ў пункце пропуску «Берасьце» — каля 900 аўтамабіляў. Яшчэ 145 машын чакаюць выезду праз «Брузгі».

Сярод грузавога транспарту найбольш загружанымі застаюцца «Казловічы», дзе ў чарзе стаіць каля 590 фураў, і «Бераставіца» — каля 180.

На літоўскім кірунку чэргі значна меншыя. У пункце пропуску «Каменны Лог» чакаюць каля 100 фураў, у «Беняконях» — да 160. Чэргаў легкавога транспарту няма.

Як на літоўскім, так і на польскім кірунках няма чэргаў аўтобусаў.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG