Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўныя беларусы Вільні на Вялікдзень зьбяруцца ў Базылянскіх мурах

Уваход у Базылянскія муры ў Вільні
Уваход у Базылянскія муры ў Вільні

Стаў вядомы расклад службаў на галоўнае хрысьціянскае сьвята году, якое беларускія праваслаўныя хрысьціяне адзначаць 12 красавіка.

Ноч уваскрасеньня Хрыста паводле ўсходняй пасхаліі, з 11 на 12 красавіка, праваслаўныя беларусы Вільні ўпершыню змогуць сустрэць у знакамітай Сьвята-Траецкай царкве ля Вострай Брамы ў Вільні, напісаў палітык Павал Севярынец у сваім фэйсбуку.

Гэта тая самая царква, якую Канстанцін Астроскі паабяцаў Богу пабудаваць, калі пераможа Маскву пад Воршай у 1514 годзе. Перамогу нашы продкі здабылі, і славуты вайскавод выканаў абяцаньне.

Цяпер царква належыць украінскай грэка-каталіцкай грамадзе, але праваслаўныя беларусы Канстантынопальскага патрыярхату змогуць яднаць падзеленае хрысьціянства сабой — у Тройцы Адзінай, як кажа Севярынец.

Беларускі праваслаўны прыход у Вільні апублікаваў расклад набажэнстваў на сьвяточным тыдні.

08.04. Вялікая Серада

  • 18:30 — Сабораваньне

09.04. Вялікі Чацьвер

  • 18:30 — Літургія ўспаміну Тайнай Вячэры. Чытаньне Дванаццаці Эвангельляў пакут Хрыстовых

10.04. Вялікая Пятніца

  • 18:30 — Чын вынасу Плашчаніцы Хрыста. Набажэнства пахаваньня Плашчаніцы

11.04. Вялікая Субота

  • 10:30 — Літургія Вялікай Суботы
  • 12:00–21:00 — Дабраславеньне велікодных страваў

12.04 Вялікдзень — Пасха Хрыстова

  • 00:00 — Крыжовы ход і Велікодная літургія (Aušros Vartų g. 7B — Траецкая царква)
  • 10:00 — Велікодная абедніца (Bokšto g. 4) па-беларуску
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG