Пра гэта паведамляе іранская служба Радыё Свабода са спасылкай на заяву корпусу.
КВІР не паведаміў падрабязнасьцяў яго гібелі, заявіўшы толькі пра «амэрыканска-ізраільскі напад», але зазначыў, што Хадэмі «амаль паўстагодзьдзя шчыра і мужна служыў» у сфэры выведкі і бясьпекі.
Міністар абароны Ізраілю Ісраэль Кац, які таксама паведаміў пра сьмерць Хадэмі, заявіў, што ізраільскія вайскоўцы «зьнішчаюць лідэраў тэрарыстаў». «Іранскія лідэры жывуць з адчуваньнем, што іх перасьледуюць. Мы будзем працягваць адсочваць іх аднаго за другім», — цытуе яго словы Associated Press.
Хадэмі прызначылі кіраўніком выведкі КВІР у сярэдзіне чэрвеня 2025 году пасьля гібелі яго папярэдніка Мухамада Казэмі ў выніку ізраільскага ўдару па будынку выведнай службы корпусу ў Тэгеране.
У студзені 2026 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло супраць Маджыда Хадэмі санкцыі, заявіўшы, што выведная служба КВІР «падтрымлівала нацыянальную кампанію масавых актаў гвалту, адвольных затрыманьняў і запалохваньня», каб здушыць пратэсты ў Іране.
Форум