Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША страцілі ў вайне з Іранам мінімум сем самалётаў — CNN

F-15E Strike Eagle
F-15E Strike Eagle

Амэрыканскія войскі працягваюць зазнаваць стратаў у баявых дзеяньнях супраць Ірану, якія ЗША пачалі разам з Ізраілем.

Злучаныя Штаты страцілі ў час вайны з Іранам як мінімум сем пілятаваных самалётаў, падлічыў тэлеканал CNN.

Сярод апошніх стратаў — зьнішчальнік F-15E Strike Eagle, які зьбілі іранскія сродкі СПА 3 красавіка, і штурмавік А-10 Thunderbolt II — самалёт атрымаў пашкоджаньні і загарэўся ў час апэрацый у выратаваньні сябра экіпажу зьбітага F-15.

Як піша CNN, 2 сакавіка тры зьнішчальнікі F-15 былі зьбітыя сродкамі СПА Кувэйту ў выніку «дружалюбнага агню», з прычыны памылкі. 12 сакавіка ў Іраку пацярпеў крушэньне самалёт-запраўнік КС-135 — шэсьць сяброў экіпажу загінулі. 27 сакавіка самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня E-3 Sentry быў зьнішчаны ў выніку іранскага нападу на амэрыканскую авіябазу ў Саудаўскай Арабіі.

Акрамя таго, паводле крыніц CNN, у сакавіку зьнішчальнік F-35 зьдзейсьніў аварыйную пасадку на амэрыканскай авіябазе на Блізкім Усходзе пасьля таго, як, як мяркуецца, быў абстраляны іранскімі войскамі.

5 красавіка стала вядома, што амэрыканскія вайскоўцы выратавалі другога сябра экіпажу зьбітага зьнішчальніка F-15. Як паведамляе CBS News, у час ратавальнай апэрацыі ЗША зьнішчылі два транспартныя самалёты, каб іх не захапілі іранскія сілы.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG