Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Генадзя Карпенкі і 130-я гадавіна адраджэньня Алімпійскіх гульняў

Магіла Генадзя Карпенкі на Ўсходніх могілках у Менску
Магіла Генадзя Карпенкі на Ўсходніх могілках у Менску

Падзеі 6 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

6 красавіка 1999 году раптоўна і загадкава памёр Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня. У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі.

У Маладэчне, дзе да таго кіраваў Карпенка, дзякуючы яму даволі пасьпяхова правялі беларусізацыю, а ў мясцовай тапаніміі пазбавіліся савецкіх назваў, вярнуўшы беларускія.

Акрамя палітыкі, зрабіў сабе імя і ў футболе. Быў адным з найвядомейшых беларускіх судзьдзяў 1980-х гадоў.

Генадзь Карпенка
Генадзь Карпенка

Таксама ў гэты дзень

1814 — Напалеон адрокся ад пасаду і неўзабаве згодна з выракам быў высланы на востраў Эльба.

Карціна Поля Дэляроша «Напалеон у Фантэнбло», карціна адпавядае моманту падпісаньня адрачэньня ад пасаду
Карціна Поля Дэляроша «Напалеон у Фантэнбло», карціна адпавядае моманту падпісаньня адрачэньня ад пасаду

1896 — у Атэнах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё першых сучасных Алімпійскіх гульняў.

Першыя Алімпійскія гульні ў найноўшы час, Атэны, 1896
Першыя Алімпійскія гульні ў найноўшы час, Атэны, 1896

1917 — уступленьне Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Першую сусьветную вайну на баку Антанты.

1992 — пачалася Басьнійская вайна.

2009 — у Беларусі ўпершыню перасадзілі дзіцяці нырку ад яго сваякоў.

2010 — пачатак рэвалюцыі ў Кіргізстане, якая прывяла да зрынаньня прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Рэвалюцыя ў Кіргізстане, красавік 2010
Рэвалюцыя ў Кіргізстане, красавік 2010

У гэты дзень нарадзіліся

1483 — Рафаэль Санці, італьянскі мастак і архітэктар. Памёр у 37 гадоў на свой жа дзень нараджэньня.

1890 — Гаўрыла Віер, мастак.

1893 — Язэп Гаўрылік, палітык, дзяяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі, ахвяра сталінізму.

1904 — Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.

1910 — Барыс Кіт, навуковец, дзеяч беларускай эміграцыі.

Барыс Кіт, 1930-я гады
Барыс Кіт, 1930-я гады

1928 — Хведар Нюнька, грамадзка-культурніцкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.Нарадзіўся ў Алешавічах на Мастоўшчыне.

Хведар Нюнька
Хведар Нюнька

У памяці

1656 — Шыман Старавольскі, гісторык і пісьменьнік Вялікага Княства Літоўскага.

1886 — ад сухотаў у Шлісэльбурскай крэпасьці памёр Рыгор Ісаеў, рэвалюцыянэр-народнік, магілёвец.

1937 — Іван (Ян) Цеханоўскі, беларускі пэдагог і грамадзкі дзяяч, шматгадовы дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі, сябра Беларускага навуковага таварыства ў Вільні.

1938 — Ян Цеханоўскі, дзяяч беларускага руху, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.

1943 — Нічыпар Мяцельскі, дзяяч беларускага адраджэньня (расстраляны савецкімі партызанамі).

1948 — Мікола Шыла, журналіст, рэдактар, мэмуарыст.

2017 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, празаік, крытык.

Стагодзьдзе Міхася Кавыля
Стагодзьдзе Міхася Кавыля
Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG