У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што ў рамках гэтай праверкі адзін з дывізіёнаў зэнітнай ракетнай брыгады атрымаў баявое распараджэньне і накіраваўся ў прызначаны раён.
«Дывізіён выконвае рэальную задачу: заступае на баявое дзяжурства ў ахове ўчастку дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы і прыкрыцьці прызначанага аб’екту», — адзначылі ў ведамстве.
Пад асаблівай увагай будзе арганізацыя руху тэхнікі, выведка паветранага і наземнага праціўніка. Для барацьбы зь бесьпілётнікамі залучаць мабільную агнявую групу, сродкі дэтэктаваньня і паражэньня дронаў.
13 сакавіка ў Беларусі завяршылася раптоўная праверка Ўзброеных сілаў, што пачалася сёлета ў студзені.
Форум