Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі праз шэсьць дзён пасьля завяршэньня маштабнай праверкі зноў абвясьцілі вайсковыя вучэньні

Перамяшчэньне танкаў для ранейшых вайсковых вучэньняў у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Перамяшчэньне танкаў для ранейшых вайсковых вучэньняў у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі з 19 да 25 сакавіка будуць праходзіць комплексныя вучэньні войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня.

Як адзначаецца ў паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі, кіраваць вучэньнямі будзе начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў, першы намесьнік міністра абароны Павел Муравейка.

Вучэньні, як сьцьвярджае міністэрства, маюць «выключна абарончы характар».

Нягледзячы на тое, што 13 сакавіка дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч заявіў аб завяршэньні раптоўнай праверкі Ўзброеных сілаў, Павел Муравейка заявіў, што новыя вучэньні — «гэта адна з галоўных фазаў комплекснай праверкі».

Паводле яго, вучэньні будуць праходзіць на палігонах Узброеных сілаў, а таксама ў мясцовасьцях Берасьцейскай і Менскай вобласьцяў.

«Праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці Ўзброеных сілаў сталі ў нашым войску ўжо традыцыйнымі. Мы рэгулярна іх праводзім на сталай аснове, гэта ня ёсьць нечым надзвычайным і не накіравана супраць якой-небудзь з суседніх з намі краін», — заявіў Павел Муравейка.

У вучэньні залучаюць бесьпілётнікі, комплексы радыёэлектроннай барацьбы, танкавыя падразьдзелы, будуць практыкавацца ў навыках стральбы на вялікія адлегласьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG