Дранец павінен быў выйсьці на волю ў пачатку сакавіка, але тэрмін падоўжылі, піша тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь». Да гэтага ён правёў як мінімум чатыры месяцы ў памяшканьні закрытага тыпу ў шклоўскай калёніі № 17.
Мікіта Дранец быў затрыманы 2 сакавіка 2021 году ў межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Берасьцейскай вобласьці. У верасьні 2022 году Мікіту Дранца асудзілі да шасьці гадоў калёніі па справе «Рэвалюцыйнага дзеяньня».
Фігурантаў справы абвінавачваў па дзесяці артыкулах, сярод якіх «стварэньне і ўдзел у злачыннай арганізацыі» (частка 1 і частка 2 артыкулу 285 Крымінальнага кодэксу), «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» (частка 1 і 3 артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэксу) і іншыя. Суд па гэтай справе праходзіў у закрытым рэжыме.
Форум