Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Беларусі летась дэпартавалі амаль 5 тысяч іншаземцаў

Нацыянальны аэрапорт у Менску. Ілюстрацыйнае фота
Нацыянальны аэрапорт у Менску. Ілюстрацыйнае фота

Начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Іван Новікаў заявіў, што ў 2025 годзе больш як 24 тысячам іншаземцаў анулявалі дазволы на часовае і сталае жыхарства на тэрыторыі краіны.

«За грубае парушэньне заканадаўства ўхвалілі рашэньне аб выправаджэньні з краіны 4860 чалавек (у 2024 годзе — 5512), а 3885 адмовілі ва ўезьдзе (у 2024 годзе — 3382). На падставе матэрыялаў органаў унутраных справаў і хадайніцтваў дзяржаўных органаў 7806 выхадцам зь іншых краін забаранілі ўезд у рэспубліку», — сказаў Іван Новікаў у інтэрвію выданьням «На страже» і часопісу «Милиция Беларуси».

Паводле яго, штогод у Беларусі расьце колькасьць працоўных мігрантаў.

«У 2025-м у больш як 9 тысяч наймальнікаў працавалі больш за 48 тысяч працоўных», — удакладніў ён.

Асноўную частку працоўных мігрантаў летась складалі грамадзяне Туркмэністану (23 050, або 48%), Расеі (4677, або 10%), Украіны (4389, або 9%), Узбэкістану (3618, або 7,5%) і Кітаю (3438, або 7%).

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG