Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Навошта Лукашэнку Кім Чэн Ын? Ці памірацца Беларусь і Літва?

Каляж: Аляксандар Лукашэнка і Кім Чэн Ын
Каляж: Аляксандар Лукашэнка і Кім Чэн Ын

Лукашэнка наведаў Паўночную Карэю і падпісаў дамову аб дружбе і супрацоўніцтве з КНДР. Навошта Кім Чэн Ын прыняў дыктатара зь Беларусі і якой можа быць супраца Менска і Пхэньняна? Падводзім вынікі тыдня.

  • Спэцспрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл заклікаў Вільню да дыялёгу зь Менскам і аднаўленьня транзыту ўгнаеньняў празь Літву. Ці пачнуцца перамовы і каму яны больш трэба?
  • Што Дзень Волі значыць для беларусаў і ці могуць прынцыпы 25 сакавіка 1918 года быць запатрабаваныя для палітыкаў сёньня?

0:00 Навошта Кім Чэн Ыну Лукашэнка і наадварот? Яўген Красулін
29:05 Што азначае маўчаньне тых палітыкаў, хто праігнараваў Дзень Волі? Віталь Цыганкоў
45:50 Ці пачнуцца перамовы Беларусі зь Літвой? Вітаўтас Бруверыс
55:00 У Мінэапалісе адкрыўся Беларускі дом. Чаму гэта важна

«Калі мы паглядзім на сытуацыю, у якой апынуўся рэжым Лукашэнкі, то мы ўбачым, што яму неабходныя такія візыты, каб прадэманстраваць, што ягоны рэжым знаходзіцца зусім не ў ізаляцыі, што ёсьць краіны, якія яго прымаюць на такім, адносна высокім, узроўні. Гэта робіцца дзеля карцінкі, каб розныя інфармацыйныя агенцтвы і аналітычныя рэсурсы былі забітыя аналізамі, што ж там адбылося, каб паўсюль гучала яго прозьвішча. У гэтым для яго неблагі профіт і для ягонага рэжыму. Зараз галоўная аўдыторыя Лукашэнкі – гэта расейцы. Для беларусаў ў яго толькі крыкі, пагрозы, рэпрэсіі. А расейцам ён паказвае, што ён ня горш за Пуціна можа гуляць на міжнароднай арэне. Адносіны Лукашэнкі зь беларусамі скончыліся ў 2020 годзе. Цяпер ён прадае свой вобраз у Расеі. Беларусы тут ні пры чым,» – сказаў Яўген Красулін.

У эфіры «ПіКа Свабоды» Дзьмітры Гурневіч размаўляе з гісторыкам Яўгенам Красуліным, палітычным аглядальнікам Віталём Цыганковым і літоўскім камэнтатарам Вітаўтасам Бруверысам.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG