Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі зрабіў заяву з нагоды Дня Волі: «Жадаем волі беларускаму народу»

Уладзімір Зяленскі, архіўнае фота
Уладзімір Зяленскі, архіўнае фота

На старонцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў сацыяльнай сетцы X зьявіўся зварот, у тым ліку па-беларуску.

«Сёньня дзень, які ведае кожны беларус, — Дзень Волі. І гэта дзень народа, які яшчэ мусіць выпакутаваць і здабыць для сябе сапраўдную незалежнасьць і рэальную бясьпеку. Беларусь прайшла няпростыя павароты гісторыі, і тое, што ўвагі Эўропы для Беларусі не хапіла ў ключавыя моманты, — гэта факт. Але Беларусь нельга губляць. І дакладна не варта пакідаць па-за ўвагай народ Беларусі. Тое, што Лукашэнка абраў менавіта гэты дзень для паездкі ў Пхэньян — далей ад свайго народа і бліжэй да сваёй мары пра пажыцьцёвую сямейную ўладу, — вельмі красамоўна сьведчыць пра ягоныя намеры.

Эўропа — гэта супольнасьць вольных народаў. Тут не павінна быць месца спадчынным дыктатурам. Тут не павінна быць месца рэжымам, якія зарабляюць гандлем сувэрэнітэтам і дапамогай у тэроры ды агрэсіях. Сьвету патрэбны мір. А значыць, свабода патрэбна ўсім эўрапейскім народам без выключэньня. Жадаем волі беларускаму народу і дзякуем тым беларусам, якія стаяць побач з украінцамі ў абароне ад расейскай агрэсіі.

Жыве Беларусь!»

Зь віншаваньямі па-беларуску выступіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Ўкраіны Георгі Ціхі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG