Сакратар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і Апякунская рада Беларускай Бібліятэкі і Музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане паведамілі пра перадачу Бібліятэцы часткі дзяржаўнага архіву БНР, які зьберагаўся ў Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка.
Пасьля сьмерці Міколы Абрамчыка ў 1970 годзе, рашэньнем Рады БНР дакумэнты Рады зь яго архіву мусілі быць перададзеныя на захаваньне і для дасьледаваньня ў Бібліятэку імя Ф. Скарыны, аднак да 2025 году апынуліся па-за валоданьнем Рады БНР.
«Цяпер, пасьля аднаўленьня ўласнасьці Рады БНР над гэтымі дакумэнтамі, было пагоджана, што Рада БНР перадае Архіў Міколы Абрамчыка на захаваньне і выкарыстаньне Беларускай бібліятэцы ім. Ф. Скарыны да часу складаньня гістарычнага мандату Рады БНР адпаведна Статуту Рады БНР і прыняцьця супольнага рашэньня аб далейшым юрыдычным лёсе Архіву.
Пасьля папярэдняй інвэнтарызацыі Архіву, ён стане даступны дасьледнікам у блізкім часе», — напісала Рада БНР на сваёй старонцы.
Форум