Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве адхілілі прапанову забараніць беларусам галасаваць на мясцовых выбарах

Літоўскі парлямэнт адхіліў папраўкі да Канстытуцыі і Выбарчага кодэксу, якія прапаноўвалі абмежаваць магчымасьці грамадзянаў Беларусі і Расеі галасаваць на выбарах у органы мясцовага самакіраваньня.

Супраць паправак прагаласавалі 28 чальцоў Сэйму, столькі ж былі за, а 14 устрымаліся, перадае LRT.

Дэпутаты вырашылі не адпраўляць ініцыятыву на дапрацоўку, а адхіліць яе зусім.

Аўтары адхіленага праекту прапаноўвалі забараніць беларусам з сталым дазволам на жыхарства ў Літве галасаваць на выбарах муніцыпальных радаў і мэраў гарадоў, а таксама самім абірацца на такіх выбарах.

Паводле кансэрватараў, якія падрыхтавалі праект, права голасу павінна быць выразна зьвязана з эўрапейскай і трансатлянтычнай прасторай. Асабліва цяпер, калі нарастаюць гібрыдныя пагрозы.

Год таму падобная ініцыятыва была ўзаконена ў Эстоніі. Права голасу на мясцовых выбарах забралі ўва ўсіх, хто ня мае грамадзянства Эстоніі або адной з краін Эўразьвязу.

У Латвіі грамадзяне Беларусі і раней ня мелі права галасаваць ні на якіх выбарах.

Напярэдадні ў Літве МЗС прапанавала дэнансаваць дамову зь Беларусьсю пра спрошчаныя правілы перасячэньня мяжы жыхарамі памежных тэрыторый. Яго падпісалі 16 гадоў таму ў час пацяпленьня літоўска-беларускіх стасункаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG