Гэта Кацярына Андрэева, Наста Лойка і Валянцін Стэфановіч, паведаміў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
Зь Беларусі іх вывезьлі прымусова, не вярнуўшы пашпартоў і іншых асабістых дакумэнтаў.
Намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) Павал Латушка размаўляе зь Міністэрствам замежных справаў і іншымі органамі дзяржаўнага кіраваньня Польшчы наконт прыёму вызваленых і прымусова экспатрыяваных у Літву 19 сакавіка палітычных зьняволеных. Частка гэтых людзей выказала жаданьне далей легалізавацца ў Польшчы.
«Узаемадзейнічаюць з вызваленымі палітычнымі зьняволенымі і з праваабарончымі арганізацыямі для вырашэньня гэтага пытаньня ў Літве прадстаўніца АПК у сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і дыпляматычны дарадца Офісу Дзяніс Кучынскі», — гаворыцца ў паведамленьні.
У выніку сустрэчы з дэлегацыяй ЗША 19 сакавіка ў Менску Аляксандар Лукашэнка памілаваў 250 вязьняў, зь якіх 235 засталіся ў Беларусі, а 15 прымусам выправілі ў Літву. У апошняй групе асобаў Кацярына Бахвалава (Андрэева), Кірыла Казей, Аляксандар Казлянка, Дзьмітры Кубараў, Мікалай Куляшоў, Анастасія Лойка, Сяргей Маўшук, Аляксей Мельнікаў, Эдуард Пальчыс, Марфа (Марыя) Рабкова, Кім Самусенка, Павал Шпетны, Валянцін Стэфановіч, Дзяніс Жалезка і Мікіта Залатароў.
Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі заявіў, што вызваленьні палітвязьняў працягнуцца сёньня і заўтра:
«Вызваленьні 235 нашых герояў мусяць адбывацца як сёньня, гэтак і заўтра. Я застаюся ў сталым кантакце з нашымі амэрыканскімі партнэрамі. Каманда ОСЦ і АПК разам з Вольгай Зазулінскай і штабам, а таксама, вядома, беларускімі праваабаронцамі будуць адсочваць сытуацыю і працаваць наконт сьпісаў згодна схемы, якую мы апісвалі ўчора», — цытуе Кучынскага «Вясна».
У верасьні 2025 году 13 чалавек, вывезеных у Літву, таксама зьвярнуліся ў АПК з просьбай паспрыяць зь легалізацыяй у Польшчы.
Форум