Як адзначаецца ў паведамленьні, сярод затрыманых — чацьвёра менчукоў ва ўзросьце ад 20 да 28 гадоў, якія нібыта неаднаразова зьдзекаваліся з сымбаляў перамогі і ахвяраў Вялікай айчыннай вайны на тэрыторыі комплексу «Менск — горад-герой».
Паводле ведамства, затрыманыя — нібыта зьяўляюцца ўдзельнікамі «субкультурнай моладзевай групоўкі „антыфа“».
«У іх ліку быў таксама прыхільнік „вайсковага джыгаду“. На месцах жыхарства знайшлі і сканфіскавалі халодную зброю, адзеньне і прадметы з анархічнай і нацысцкай сымболікай, сыгнальны пісталет і аргтэхніку», — паведамілі ў МУС.
МУС паведамляе, што супраць затрыманых завялі справу па факце злоснага хуліганства. Незалежнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі няма.
Форум