0:00 Асноўныя тэмы тыдня
0:47 Суд у Гаазе адкрыў расьсьледаваньне па злачынствах рэжыму Лукашэнкі. Павал Латушка
5:03 Значэньне суду для Лукашэнкі. Валер Карбалевіч
10:01 Чаму Лукашэнка не перамог карупцыю за 32 гады. Аляксандар Кныровіч
23:35 СК Беларусі набыў сувэнірныя гадзіньнікі па 800 даляраў. Відэа
27:21 Ці заробіць Беларусь на вайне ў Іране. Аляксандар Кныровіч
38:55 Беларусы заплацяць даражэй нават за абноскі. Аліса Рыжычэнка
На думку палітычнага аглядальніка Радыё Свабода Валера Карбалевіча, пачатак расьсьледаваньня ў Гаазе найперш павялічвае міжнародную таксічнасьць рэжыму Лукашэнкі. Спадзяваньні на тое, што можна размарозіць адносіны з дэмакратычнымі краінамі, рэзка памяншаюцца.
Карбалевіч: Больш за тое, шмат якія краіны поўдня будуць з асьцярожнасьцю ставіцца да кантактаў ня толькі з Лукашэнкам, але і зь іншымі беларускімі чыноўнікамі. Бо калі расьсьледаваньне ўжо пачалося, то можна прагназаваць, што яно закончыцца выдачай ордэру на арышт чыноўнікаў, якія датычныя да тых правапарушэньняў і, магчыма, адносна Аляксандра Лукашэнкі.
Гэта адна з тэмай «ПіКа Свабоды», у якім Дзьмітры Гурневіч разам са сваімі гасьцямі падсумоўвае вынікі тыдня. Таксама ў праграме:
- У Беларусі па абвінавачаньні ў карупцыі затрымалі міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Сяргея Масьляка. Чаму рэжым за 32 гады не перамог карупцыю, маючы паўнату ўлады?
- З прычыны вайны на Блізкім Усходзе цэны на нафту за тыдзень падскочылі да самага высокага ўзроўню з 2022 года. На росьце цаны нажываецца Расея, але Амэрыка хоча гэта спыніць. Як?
- Улады вырашылі змагацца з сэканд-хэндам. Навошта і чаму ад гэтага пацерпяць беларусы?
Госьць «ПіКа Свабоды» — блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч.
Кныровіч: Беларуская сыстэма збудаваная як вельмі карупцыйная. І тое, што затрымалі міністра, ці інага чыноўніка, ужо не зьяўляецца навіной, бо гэта нашая штодзённасьць. Я ўпжўнены, што на кожнага беарускага чыноўніка высокага ўзроўню у КДБ ёсьць шэрая папка. Я пабываў у СІЗА КДБ і бачыў гэта на ўласныя вочы. І пытаньні толькі, калі гэтую папку дастануць. Лукашэнка стварыў гэтую сыстэму. І крадуць усе. Беларусь па ўспрыняцьці карупцыі знаходзіцца ў апошняй чвэрці гэтага рэйтынгу. Нас апярэджваюць такія краіны як Зымбабвэ і Іран.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум