Аман, які разьмешчаны каля Армускай пратокі і з гэтай прычыны апынуўся на сцэне ваенных дзеяньняў у рэгіёне, даўно плянаваў бязьвізавы рэжым зь Беларусьсю.
Як паведаміла Міністэрства замежных спраў, 17 сакавіка набыло моц пагадненьне паміж урадам Беларусі і ўрадам Аману аб узаемным скасаваньні візаў для ўладальнікаў звычайных нацыянальных пашпартоў.
Дамоўленасьці раней дасягнулі кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і султан Аману. Яны дамовіліся на актывізацыю турыстычных, адукацыйных, прадпрымальніцкіх сувязяў паміж дзьвюма краінамі, піша БелТА.
Грамадзяне Беларусі і Аману могуць уяжджаць, выяжджаць, рухацца транзытам і знаходзіцца на тэрыторыі абедзьвюх дзяржаў бязь візаў тэрмінам да 30 дзён і агулам ня больш за 90 дзён у каляндарным годзе.
Тэрмін дзеяньня пашпарту пры гэтым павінен складаць ня менш за 6 месяцаў.
Праўда, пры гэтым у апошнія тыдні грамадзянаў Беларусі арганізавана вывозілі з Аману і іншых краінаў рэгіёну Пэрсыдзкай затокі пасьля таго, як тыя зазналі абстрэлаў з боку Ірану. Авіякампанія «Белавія» зладзілі эвакуацыйныя рэйсы з рэгіёну.
Форум