Беларус Раман Свірыдзенка выйграў другі асабісты мэдаль у лыжных гонках на XIV Зімовых Паралімпійскіх гульнях у Італіі.
Ён стаў прызёрам у гонцы на 10 кілямэтраў клясычным стылем у класах LW2 – LW9 (стаячыя атлеты з паразамі канечнасьцяў). На фінішы ў яго быў час 27 мін. 38,4 сек., гэты вынік прынёс яму срэбра. Амаль на паўхвіліны беларуса апярэдзіў француз Карл Табурэ, бронзу ўзяў канадзец Марк Арэндз, які саступіў Раману 25 сэкунд. На старт агулам выйшлі 25 чалавек, піша БелТА.
Сьвірыдзенку 21 год. Ён атлет з пашкоджаньнем нагі, 10 сакавіка ён здабыў на Паралімпіядзе золата ў спрынтарскай гонцы.
У складзе дэлегацыі Беларусі ў Міляне і Картыне д’Ампэцца — чатыры спартоўцы, якія бяруць удзел у спаборніцтвах у паралыжных гонках. Гэта Раман Сьвірыдзенка, Дар’я Фядзьковіч (кляса LW4 — атлеты з паразай нагі), Валянціна Бірыла (LW10,5 — сядзячыя атлеты з падтрымкай) і Лідзія Лобан (LW12 — сядзячыя атлеты).
У Італіі адкрылася Паралімпіяда. Беларускія атлеты прайшлі пад дзяржаўным сьцягам, іранскі спартовец не прыехаў. ФОТА
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Выкарыстаныя публікацыі агенцтва Reuters, AFP і Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.