Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Раман Сьвірыдзенка стаў чэмпіёнам Паралімпіяды

Раман Сьврыдзенка на пераможным фінішы
Раман Сьврыдзенка на пераможным фінішы

Ён здабыў золата ў спрынтарскай гонцы на лыжах.

Вынік Рамана Сьвірыдзенкі склаў 2.35,4, беларус стаў першым у гонцы і прынёс краіне першы мэдаль гэтай Паралімпіяды.

Сэбаст’ян Марбургер зь Нямеччыны адстаў ад беларуса на 2,7 сэкунды. Трэцім на фініш прыйшоў француз Бэнджамэн Даві, які саступіў Сьвірыдзенку 6,8 сэкунды.

Сьвірыдзенку 21 год. Ён атлет з паразай нагі.

У складзе дэлегацыі Беларусі ў Міляне і Картыне д’Ампэцца — чатыры спартоўцы, якія бяруць удзел у спаборніцтвах у паралыжных гонках. Гэта Раман Сьвірыдзенка, Дар’я Фядзьковіч (кляса LW4 — атлеты з паразай нагі), Валянціна Бірыла (LW10,5 — сядзячыя атлеты з падтрымкай) і Лідзія Лобан (LW12 — сядзячыя атлеты).

Лобан і Бірыле ў жаночай спрынтарскай гонцы не ўдалося прайсьці паўфінальную стадыю. На ёй яны трапілі ў адзін заезд і занялі там, адпаведна, 4-е і 6-е месцы, у фінал жа трапляла першая тройка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG