У сваім рашэньні міністэрства пералічыла і людзей, якія, на думку, сілавікоў, да гэтай суполкі датычныя:
- Алег Бурагін
- Марына Корж
- Віталіна Крэнць
- Уладзімір Ліхалап
- Аляксандра Лунева
- Аляксей Несьцярэнка
- Аляксей Носаў
- Мікіта Трацьцякевіч
У сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў унесьлі кнігу ўспамінаў пра СІЗА КДБ
Улады Беларусі палічылі экстрэмісцкай выдадзеную ў 2019 годзе кнігу «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма». Кніга заснаваная на рукапісах былога супрацоўніка НКУС Ёсіфа Ятчэні, дзе ён апавядае, як стаў чэкістам, а пасьля аказаўся «ворагам народа». Ён апісвае мэтады НКУС і катаваньні ў «амэрыканцы» ўзору 1930-х гадоў. Працавала з успамінамі і рыхтавала кнігу да друку Анастасія Зелянкова.
Таксама ў «экстрэмісцкі» сьпіс трапілі старонкі ў сацсетках і мабільны дадатак плятформы SVAE — сэрвісу, на якім беларусы-эмігранты, якія займаюцца бізнэсам ці аказваюць паслугі, маглі пакінуць зьвесткі пра сябе, каб карыстальнікі плятформы з дыяспары маглі іх знайсьці. У 2023 годзе плятформу ўнесьлі ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў», а беларусаў, якія дадалі туды свае бізнэсы, пачалі перасьледаваць.
Таксама ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі
- Анархический черный крест Беларусь (Сайт, лагатып і сацыяльныя сеткі)
- Беларусь life (Лагатып старонкі ў TikTok)
- Ка Malika (Facebook)
- ЛУКАШЕНКО тайно ненавидит Путина! ВСПЛЫЛ СЕКРЕТ. УЖАСНЫЕ схемы с КРЕМЛЕМ! (Відэаролік)
- Лукаш за кадром 3% (TikTok)
- Новы Час Chat (Telegram)
- Новы Час Online (Telegram)
- Чык Чырык (TikTok)
- BYACTION (Сайт, сацыяльныя сеткі, пошта і Signal)
- karakulya_best (Instagram)
- mironauillia (Instagram)
- takija.samyja (Instagram)
- tryslany.cоm (Сайт)
- White scout 88 (Telegram)
Форум