Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралію заклікаюць даць прытулак жаночай футбольнай камандзе Ірана

Жаночая зборная Ірана па футболе ў Аўстраліі, сакавік 2026 года.
Жаночая зборная Ірана па футболе ў Аўстраліі, сакавік 2026 года.

Аўстралію ўсё больш актыўна заклікаюць даць прытулак жаночай футбольнай камандзе Ірана, якая прыехала на турнір, і якой на радзіме можа пагражаць перасьлед.

Каманда прыехала ў Аўстралію на Кубак Азіі яшчэ да пачатку апэрацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана. Але першы матч адбыўся ўжо пасьля пачатку вайны, і футбалісткі перад яго пачаткам стаялі моўчкі падчас выкананьня іранскага нацыянальнага гімна. Яны не патлумачылі гэты жэст, але ўнутры Ірана многія прыхільнікі жорсткай лініі абвінавацілі іх у здрадзе. Вядучы іранскага дзяржаўнага тэлебачаньня назваў каманду «здраднікамі ваеннага часу».

Потым перад другім матчам супраць Аўстраліі каманда выканала гімн і па-вайсковаму салютавала, што выклікала асьцярогу, што спартовак прымулісі гэта зрабіць. Многія баяцца, што па вяртаньні ў Іран футбалісткам будзе пагражаць перасьлед.

Рэакцыя ў сьвеце

З таго часу Аўстралію пачалі заклікаць даць іранскім футбалісткам прытулак. Сярод тых, хто зьвярнуўся з заклікам да аўстралійскіх уладаў — сын нябожчыка шаха Ірана Рэза Пехлеві, які жыве ў ЗША, праваабаронцы, пісьменьніца Дж. К. Роўлінг. Сёньня з такім заклікам выступіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

«Аўстралія зьдзяйсьняе жудасную гуманітарную памылку, дазваляючы жаночай зборнай Ірана па футболе быць змушанай вярнуцца ў Іран, дзе яны, хутчэй за ўсё, будуць забітыя. ЗША забяруць іх, калі вы гэтага не зробіце», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Каманда выбыла з турніру ў нядзелю, прайграўшы Філіпінам зь лікам 2:0.

CNN паведамляе са спасылкай на неназваную крыніцу, што пяць спартовак іранскай зборнай пакінулі гатэль і зараз знаходзяцца ў бясьпецы пад аховай паліцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG