Іран пасьля абраньня новага лідэра працягвае ўдары па Ізраілі і краінах Пэрсыдзкай затокі

Наступствы іранскага ўдару па Бэйруце. Скрын зь відэазапісу AFPTV, зробленага 9 сакавіка 2026 году
Наступствы іранскага ўдару па Бэйруце. Скрын зь відэазапісу AFPTV, зробленага 9 сакавіка 2026 году

Іран адзначыў першыя гадзіны пасьля абраньня Муджтабы Хамэнэі вярхоўным лідэрам, нанёс удары ракетамі і бесьпілётнікамі па Ізраілі і краінах Пэрсыдзкай затокі — Катары, Саудаўскай Арабіі, Аб’яднаных Арабскіх Эмірата і Кувэйце.

«Іран выпусьціў першую хвалю ракет пад кіраўніцтвам аятолы Муджтабы Хамэнэі па акупаваных тэрыторыях», — заявіў дзяржаўны вяшчальнік IRIB у Telegram раніцай 9 сакавіка, паведаміла Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

Паведамленьне суправаджалася фотаздымкам з «Да вашага распараджэньня, Саід Муджтаба».

У Ізраілі паведамілі, што адна жанчына атрымала раненьні сярэдняй цяжкасьці. Ізраільскія вайскоўцы ў сваю чаргу заявілі аб пачатку новай хвалі ўдараў па «інфраструктуры рэжыму» ў цэнтральным Іране.

Як паведаміла агенцтва AFP, Міністэрства аховы здароўя Бахрэйну раніцай 9 сакавіка заявіла, што ў выніку начной атакі іранскага бесьпілётніка на востраў Сітра раненьні атрымалі 32 мірныя жыхары, усе грамадзяне Бахрэйну, у тым ліку дзеці.

У сталіцы Катару адбылося некалькі выбухаў, а Саудаўская Арабія, Абʼяднаныя Арабскія Эміраты і Кувэйт паведамілі пра новыя напады.

У Саудаўскай Арабіі заявілі, што 8 сакавіку ў выніку іранскіх удараў загінулі 2 чалавекі і яшчэ 12 атрымалі раненьні.


​
XS
SM
MD
LG