Паводле прадстаўнікоў рады, большасьць яе чальцоў ужо падтрымала кандыдата, які зойме пасаду кіраўніка Ісламскай Рэспублікі. Імя новага лідара пакуль афіцыйна не абвешчана.
Вярхоўны лідар — найвышэйшая палітычная і рэлігійная пасада ў Іране. Ён кантралюе ўзброеныя сілы, судовую сыстэму і ключавыя дзяржаўныя інстытуты краіны.
Аятала Алі Хамэнэі кіраваў Іранам з 1989 года. Яго сьмерць, пра якую паведамілі пасля авіяўдараў ЗША і Ізраіля па іранскіх аб’ектах, выклікала востры палітычны крызіс і паскорыла працэс выбару новага кіраўніка дзяржавы.
Пакуль новы вярхоўны лідар афіцыйна не ўступіў у пасаду, краінай кіруе часовы орган улады. Чакаецца, што імя пераемніка будзе абвешчана ў бліжэйшы час.
Паводле паведамленьняў СМІ, адным з магчымых кандыдатаў лічыцца Моджтаба Хамэнэі, сын былога кіраўніка краіны, аднак афіцыйнага пацвярджэньня гэтай інфармацыі пакуль няма.
Форум