Паводле даных праваабаронцаў, якія цытуе Позірк, з 2020 года не менш за 1917 жанчын было асуджана па палітычна матываваных крымінальных справах.
Мінімум 881 жанчына прыгавораная да абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), 469 — да пазбаўленьня волі, 75 — да абмежаваньня волі з накіраваньнем у ПУАТ, 7 прызначана прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары.
Ня менш за 15 жанчын маюць у няволі сур’ёзныя праблемы са здароўем.
Адзначаецца, што прынамсі 9.400 жанчын сутыкнуліся з адміністрацыйным палітычным перасьледам — арыштамі і штрафамі.
Крымінальнаму перасьледу з пачатку 2020 года падвергнулася 40 шматдзетных маці, 62 жанчыны з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем, 82 жанчыны пэнсійнага ўзросту, а таксама не менш за 29 жанчын з замежным грамадзянствам.
38 жанчын прымусова выправаджана з Беларусі, 58 — асуджана завочна.
113 жанчын уключаныя ў пералік асоб, якія маюць дачыненьне да «тэрарыстычнай дзейнасьці».
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца дагэтуль. На 8 сакавіка 2026 года ў краіне 1140 палітвязьняў.
Форум