На вайне ва Ўкраіне загінуў Васіль Рапіцкі з пазыўным «Дзір», які змагаўся супраць расейскіх захопнікаў. Ягоную сьмерць Свабодзе пацьвердзіла жонка Васіля.
Сьвятлана Рапіцкая напісала ў сваім фэйсбуку, дзе апублікавала шэраг здымкаў свайго каханага:
«Маё сэрца разьбілася назаўсёды. Я не магу ў гэта паверыць. Мой Любушак загінуў. Маё каханьне, маё шчасьце! Я так сумую па Табе, па Тваіх моцных абдымках. Па Тваім шчырым сьмеху. Па Тваім добрым сэрцы. Ты быў нашай апорай і падтрымкай. Хоць Ты ваяваў і нас абараняў, але гэта Ты быў для нас надзейным тылам. Мае сьлёзы бясконцыя. Мая туга бязьмежная… Маё сэрца разрываецца ад болю! Вася загінуў 4 сакавіка ў час выкананьня баявога заданьня», — напісала яна.
Васіль Рапіцкі паходзіў з Крупак. Па ім засталіся двое непаўналетніх дзяцей.
Форум