Духавенства разглядала магчымасьць абвясьціць аб тым, што сын Хамэнэі стане яго пераемнікам раніцай 4 сакавіка, але некаторыя чальцы Рады выказалі перасьцярогу, што гэта можа зрабіць яго мішэньню для ЗША і Ізраіля, сьцьвярджае выданьне.
Увечары 3 сакавіка незалежнае выданьне Iran International і DW, са спасылкай на крыніцы паведамілі, што сын Алі Хамэнэі 56-гадовы Маджтаба ўжо быў абраны новым вярхоўным лідэрам Ірану, як сьцьвярджаецца, пад ціскам Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацьверджаная.
Міністар абароны Ізраілю Ісраэль Кац заявіў, што любы лідэр, прызначаны «іранскім тэрарыстычным рэжымам», стане «безумоўнай мэтай для ліквідацыі».
«Любы лідэр, прызначаны іранскім тэрарыстычным рэжымам для працягу рэалізацыі пляну зьнішчэньня Ізраіля, пагрозаў на адрас ЗША, вольнага сьвету і краінаў рэгіёна, а таксама для прыгнёту іранскага народу, стане безумоўнай мэтай для ліквідацыі. І ўсё роўна, як яго завуць, і дзе ён» — напісаў ізраільскі міністар у сацсетцы X.
Арміі абароны Ізраіля, паводле яго слоў, даручана «падрыхтавацца і дзейнічаць усімі магчымымі спосабамі для выкананьня гэтай місіі як неад’емнай часткі мэтаў апэрацыі «Рык ільва». «Мы працягнем прыкладаць усе намаганьні, сумесна з нашымі амэрыканскімі партнэрамі, каб разбурыць магчымасьці рэжыму і стварыць умовы для яго зрынаньня», — заявіў Кац.
Маджтаба Хамэнэі, як адзначае The New York Times, уплывовая фігура, якая дзейнічала ў ценю свайго бацькі, забітага 28 лютага ў выніку амэрыкана-ізраільскіх удараў па Іране. Тры суразмоўцы газэты распавялі, што на яго прызначэньні настойваў КВІР, сьцьвярджаючы, што ён валодае неабходнай кваліфікацыяй для кіраваньня Іранам у крызісны пэрыяд. СМІ таксама пішуць, што сын Хамэнэі зьвязаны з кіраўніцтвам КВІР і «кіраваў падаўленьнем пратэстаў у краіне».
Форум