Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будынак Рады экспэртаў Ірана ў Куме трапіў пад авіяўдар

У горадзе Кум
У горадзе Кум

Будынак, у якім разьмяшчаецца Рада экспэртаў Ірана — орган, які павінен абраць наступнага вярхоўнага лідэра краіны — быў моцна пашкоджаны ў выніку авіяўдараў.

Вэрыфікаваныя відэа ад мясцовых СМІ і відавочцаў, апублікаваныя 3 сакавіка, паказалі будынак у сьвятым горадзе Кум амаль цалкам разбураным.

Дзяржаўнае агенцтва IRIB паведаміла, што асобны офіс Рады ў Тэгеране таксама быў атакаваны позна ўвечары 2 сакавіка Агенцтва дадало, што абодва аб'екты былі «эвакуяваныя загадзя» і ахвяраў не зафіксавана.

Выданьне Axios працытавала неназванага ізраільскага чыноўніка, які пацьвердзіў, што ВПС Ізраілю нанесьлі ўдар па будынку ў Куме (150 км на поўдзень ад Тэгерана), каб «парушыць працэс прызначэньня новага вярхоўнага лідэра».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG