Яна патлумачыла, што ў асноўным гэта затрыманыя ў справе ініцыятывы INeedHelpBY.
«Я б зьвярнула ўвагу на палітзьняволеную Алену Вярбіцкую. Ёй 70 гадоў і яна ў зьняволеньні. Мы, на жаль, ня ведаем дэталяў яе справы, але, як відаць з даты затрыманьня і артыкулаў абвінавачаньня, вельмі імаверна, што гэта было якраз па рэйдах супраць INeedHelpBY.
Вядомы таксама даволі гучны выпадак перасьледу Ірыны Такарчук — маці былой палітзьняволенай Вольгі Такарчук. Ірыне Такарчук 65 гадоў і яна таксама ў зьняволеньні».
Жанчыны больш ахвяруюць на ініцыятывы дапамогі, у тым ліку былым палітвязьням, расказаў у праграме былы кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак, які сёлета заявіў пра запуск новай дабрачыннай ініцыятывы Bel Aid.
«Калі адказваць на пытаньне, што лічыць больш пасьпяховым кірункам збору, то, безумоўна, гэта зборы на здароўе, асабліва на здароўе людзей, якія пацярпелі. І чым больш у такіх людзей дадатковых уразьлівых рысаў, тым цікавейшы гэты збор для грамадзтва.
Напрыклад, калі гэта малады палітвязень, мужчына, які выйшаў з турмы, то, на жаль, нягледзячы на ягоныя хваробы, хутчэй за ўсё грамадзтва будзе менш цікавіцца такой сытуацыяй. Калі, напрыклад, гэта шматдзетная жанчына, або жанчына з анкалягічным захворваньнем, або жанчына сталага ўзросту, дык цікаўнасьці больш».
Паводле Стрыжака, даволі складана патлумачыць людзям, чаму розныя катэгорыі людзей маюць права на падтрымку.
«Немагчымасьць працаваць аднолькавая, страчаная працаздольнасьць аднолькавая што для старога, што для маладога мужчыны, што для старой жанчыны, што для маладой жанчыны».
Данат — гэта збольшага пра эмоцыі, кажа Стрыжак.
«У практыцы працы ў маёй былой ініцыятыве было бачна, што звычайныя „бягучыя“ зборы на палітвязьняў, калі трэба выплаціць тысячу эўра чалавеку, дастаткова слабыя. А вось як выходзіць адразу сотня, прычым з купай драматычных падрабязнасьцяў, з вывазам, з гісторыямі гэтых людзей, фатаздымкамі, эмоцыямі, адразу гэта прыцягвае ўвагу».
Глядзець праграму цалкам:
00:00 — Уступ
0:42 — Павал Севярынец камэнтуе свой пасьпяховы збор
2:34 — Юрась Зянковіч крытыкуе зборы на грамадзкую дзейнасьць
5:59 — Аляксандар Кухта пра тое, на што беларусы ахвотныя данаціць
20:02 — Гісторыя Аляксандра Паўлавіцкага, які адседзеў за данаты
22:05 — Сьвятлана Галаўнёва пра вязьняў, засуджаных за данаты
25:20 — Андрэй Стрыжак пра бясьпеку, Bel Aid і рэпутацыйныя страты
Форум