Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў Вальфовічу двух намесьнікаў і патлумачыў сваё рашэньне няпростым часам

абноўлена
Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота

Новых кіраўнікоў і іх намесьнікаў атрымалі структуры дзяржаўнага сакратарыяту Савета бясьпекі, Акадэміі навук, Камітэту дзяржаўнага кантролю. Апроч таго, Лукашэнка абвясьціў аб прызначэньнях у дыпляматычным корпусе, міністэрствах і інтэграцыйных структурах.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Аляксандра Невяроўскага першым намесьнікам, а Андрэя Гарбаценку — намесьнікам дзяржаўнага сакратара Савета бясьпекі Беларусі.

Як паведаміў Telegram-канал яго прэсавай службы, Лукашэнка патлумачыў новыя кадравыя прызначэньні «няпростым пэрыядам».

Да гэтага прызначэньня Аляксандар Невяроўскі, выхадзец з КДБ, ужо працаваў намесьнікам Аляксандра Вальфовіча. Цяпер яго падвысілі да першага намесьніка дзяржаўнага сакратара савета бясьпекі.

Андрэй Грабаценка, які цяпер прызначаны намесьнікам, да гэтага часу працаваў начальнікам Вайсковай акадэміі.

«Праверка, арганізаваная апошнім часам у нашай арміі, і ня толькі арміі, усіх Узброеных сіл, яна будзе працягвацца. Гэта прыклад, як мы будзем дзейнічаць далей. Неўзабаве мы падвядзем вынікі — і вось тут для вас вельмі сур’ёзны час. Самая галоўная выснова, якую мы павінны зрабіць з гэтай праверкі, — мы павінны рыхтаваць па-сапраўднаму афіцэрскі склад», — сказаў Лукашэнка пры іх прызначэньні.

Апроч таго, Лукашэнка прызначыў Віталя Залескага першым намесьнікам, а Аляксея Труханава — намесьнікам старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук.

Да новай пасады Віталь Залескі ачольваў Фізыка-тэхнічны інстытут, а Аляксей Труханаў быў акадэмікам-сакратаром Аддзяленьня хіміі і навук аб зямлі НАН Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG