Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім парку Чалюскінцаў прадалі «Кола агляду»

Кола агляду ў менскім парку Чалюскінцаў
Кола агляду ў менскім парку Чалюскінцаў

Сам парк чакае маштабная перабудова. Вядома і тое, што стане на месца знакамітага атракцыёну.

Атракцыён «Кола агляду» ў парку Чалюскінцаў прададзены на аўкцыёне. Як удакладніла адміністрацыя Першамайскага раёну Менску, аб’ект прадалі, бо яго больш немагчыма выкарыстоўваць.

Пасьля зьмяненьняў у пастанове № 67 Міністэрства надзвычайных сытуацый, якія ўступілі ў сілу ў сакавіку 2025 году, праца атракцыёнаў гэтага тыпу і года выпуску апынулася пад забаронай. Кола агляду зрабілі ў 2010 годзе. Вышыня складае 27,5 м. У атракцыёне ёсьць адкрытыя і закрытыя кабінкі. Агульная ўмяшчальнасьць — каля 80 чалавек.

Суму ўгоды і даныя аб пакупніку ўлады не ўдакладняюць.

Цяпер гарадзкія службы думаюць, як абнавіць пляцоўку. На месцы дэмантаванага атракцыёну хочуць паставіць новае кола агляду, якое будзе адпавядаць сучасным патрабаваньням бясьпекі.

Больш за 70% атракцыёнаў у Беларусі, якія працягваюць выкарыстоўвацца, ужо адпрацавалі свой тэрмін эксплюатацыі, які ў сярэднім складае 7–10 гадоў, паведамляла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі ў 2024 годзе.

Паводле МНС Беларусі, нарматыўны тэрмін службы атракцыёнаў складае 7-10 гадоў, аднак многія зь іх ужо адпрацавалі ўдвая больш за вызначаны тэрмін.

Сам парк Чалюскінцаў чакае буйная перабудова. Як ён зьменіцца, мы расказвалі тут.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG