Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Радзе Эўропы заявіла аб неабходнасьці комплекснага падыходу да легалізацыі беларусаў без пашпартоў

Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота

Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што «беларусы ў выгнаньні — гэта не „звычайныя мігранты“, а людзі, якім патрэбная абарона і комплексны эўрапейскі падыход да легалізацыі».

Як адзначаецца ў Telegram-канале лідэркі дэмакратычных сілаў, у Страсбургу адбылася сустрэча-брыфінг амбасадараў Камітэту міністраў Рады Эўропы, арганізаваная місіямі Эўрапейскага Зьвязу і Польшчы.

«Мы працуем з краінамі ЭЗ і з Дэпартамэнтам міграцыі і ўнутраных справаў Эўракамісіі, каб знайсьці комплекснае рашэньне для беларусаў у Эўропе, каб людзі не станавіліся асобамі без грамадзянства. На нашу просьбу Гішпанія прызнала пратэрмінаваныя пашпарты, Данія і Нарвэгія пачалі выдаваць пашпарты іншаземца беларусам. У Літве дзейнічаюць дакумэнты на тры гады, Польшча выдае міжнародную абарону. Гэта добрыя прыклады, якія трэба пашыраць», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.

На сустрэчы таксама абмеркавалі візавую палітыку і мабільнасьць беларусаў у Эўразьвязе, праблемы з дакумэнтамі і пашпартамі, падтрымку Ўкраіны і сытуацыю зь беларускімі добраахвотнікамі, вызваленьне палітвязьняў і дапамогу вызваленым і выправаджаным зь Беларусі, санкцыйную палітыку, прыцягненьне рэжыму да адказнасьці, транснацыянальныя рэпрэсіі і злоўжываньні праз Інтэрпол, а таксама падтрымку незалежных мэдыя і культуры.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG