Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы папярэдзілі беларусаў пра рызыкі выкарыстаньня «пашпарта Новай Беларусі»

«Пашпарт Новай Беларусі»
«Пашпарт Новай Беларусі»

У Польшчы выкарыстаньне сымбалічных дакумэнтаў, у тым ліку пашпарта Новай Беларусі, можа прывесьці да крымінальнай адказнасьці і праблем з міграцыйным статусам. Пра гэта папярэджваюць юрысты пасьля выпадку, калі супраць грамадзяніна Беларусі распачалі працэдуру пазбаўленьня міжнароднай абароны.

Паводле наяўнай інфармацыі, справа ўзьнікла пасьля таго, як беларус выкарыстаў пашпарт Новай Беларусі пры замене карты побыту, паведаміла Partyzanka.

Юрысты адзначаюць, што ў Польшчы выкарыстаньне сымьалічных дакумэнтаў як сапраўдных можа лічыцца выкарыстаньнем падробленага дакумэнта. Рызыкі ўзьнікаюць, калі такі дакумэнт прад’яўляюць як пасьведчаньне асобы або выкарыстоўваюць у дзяржаўных установах, банках, пры легалізацыі знаходжаньня ці заключэньні дамоваў.

Пры гэтым валоданьне сымбалічнымі дакумэнтамі не забаронена — іх можна захоўваць як сувэнір або выкарыстоўваць у сымбалічных мэтах.

Экспэрты падкрэсьліваюць, што выкарыстаньне такіх дакумэнтаў можа стаць падставай для дадатковых праверак і нават перагляду міграцыйнага статусу. Таму беларусам раяць не выкарыстоўваць сымбалічныя дакумэнты ў афіцыйных працэдурах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG