Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Беларусі выправаджваюць іншаземца за сыстэматычныя парушэньні правілаў дарожнага руху

Добруш. Ілюстрацыйнае фота
Добруш. Ілюстрацыйнае фота

Іншаземны грамадзянін зьвярнуўся па дапамогу да старшыні Добрускага райвыканкаму Аляксандра Горбача, той яму адказаў.

Грамадзянін замежнай краіны, які працуе на сельгаспрадпрыемстве ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці, вырашыў прыйсьці на прыём, які праводзіў кіраўнік раёну.

«Ужо ў сакавіку я буду вымушаны пакінуць Беларусь. Органы міграцыі ўхвалілі рашэньне аб маёй дэпартацыі. Між тым, тут жыве мая маці, і мне хацелася б жыць побач зь ёй», — працытавала іншаземца раённае выданьне «Добрушскі край».

Паводле выданьня, мужчына некалькі разоў парушыў правілы дарожнага руху, быў пакараны за гэта паводле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях і атрымаў некалькі папярэджаньняў з аддзяленьня грамадзянства і міграцыі МУС.

«Нягледзячы на гэта, ён прымудрыўся дадаць у скарбонку яшчэ шэсьць правапарушэньняў», — адзначаецца ў матэрыяле аб выніках прыёму старшыні Добрускага райвыканкаму.

«У сутнасьці, вы ўчынілі правапарушэньне ў краіне, грамадзянінам якой не зьяўляецеся. Няўхільнае выкананьне беларускага заканадаўства — адна з умоваў жыхарства ў нашай рэспубліцы. Рашэньне ўхвалена, правам на яго абскарджаньне вы не скарысталіся. Закон суровы, але ён закон. Скасаваньне рашэньня — не ў кампэтэнцыі выканаўчай улады», — заявіў Аляксандар Горбач.

У публікацыі адзначаецца, што «наступныя 18 месяцаў мужчына правядзе за межамі нашай дзяржавы. Дзе менавіта — вырашаць яму».

Мясцовае выданьне не ўдакладніла грамадзянства гэтага мужчыны. Добрускі раён мяжуе з Украінай.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG