Афіцыйна пасаду кіраўніка ўпраўленьня з 2023 года займае Чан Чхан Ха, былы прэзыдэнт Акадэміі нацыянальнай абароны. Выданьне The Korea Times са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства аб’яднаньня Паўднёвай Карэі ў 2023 годзе пісала, што Галоўнае ракетнае ўпраўленьне адказвае за разьвіцьцё ядзернай праграмы КНДР. На сьцягу ведамства — міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты і ядзерная зброя. Як мяркуецца, гэта ўпраўленьне было створана ў 2016 годзе. У лістападзе 2016 года Чан Чхан Ха падпаў пад санкцыі ААН, а ў 2022 годзе на радзіме яму прысвоілі званьне генэрала за ўклад у распрацоўку міжкантынэнтальнай ракеты «Хвасон-17».
Кіч Чэн Ын прызначыў дачку на пасаду кіраўніка ракетнага ўпраўленьня, як сьцьвярджае The Chosun Daily, для забесьпячэньня апэратыўнага кантролю над узброенымі сіламі, яна ўжо «атрымлівае справаздачы ад генэралаў і аддае распараджэньні».
Кім Чжу Э, якой, як мяркуецца, 13 гадоў, адзінае афіцыйна вядомае дзіця Кім Чэн Ына. Пра яе ў 2013 годзе ўпершыню расказаў амэрыканскі баскетбаліст Дэніс Родман пасьля візыту ў КНДР. Паўночнакарэйскія СМІ афіцыйна пацьвердзілі існаваньне дачкі Кім Чэн Ына ў лістападзе 2022 года пасьля яе ўдзелу ў запуску ракеты «Хвасон-17». Лідэр КНДР працягвае браць яе на афіцыйныя мерапрыемствы, у тым ліку на ядзерныя і ракетныя палігоны. Нацыянальная служба выведкі Паўднёвай Карэі лічыць, што Кім Чэн Ын плянуе зрабіць яе сваёй пераемніцай.
Кім Чэн Ын днямі быў пераабраны генэральным сакратаром Працоўнай партыі Карэі, дзявяты зьезд якой пачаўся 19 лютага. У паведамленьні Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі (ЦТАК) гаворыцца, што, у прыватнасьці, на зьезьдзе быў «прызначаны важны службовы камандны склад Народнай Арміі».
Форум