Беларуска Марына Зуева 21 лютага ўзяла ўдзел у масавым старце ў канькабежным спорце. Яна заняла 11-е месца ў сваім паўфінале, а для выхаду ў фінальны забег трэба было трапіць у васьмёрку найлепшых.
Гэта быў апошні выступ беларусак у Італіі. Упершыню ў гісторыі Гульняў беларусы засталіся без мэдалёў.
Найлепшым вынікам беларусак у Міляне і Картыне д'Ампэцца стала 6-е месца той самай Зуевай на канькабежнай дыстанцыі ў 5000 мэтраў.
Аднак нават у выпадку заваяваньня нейкай узнагароды, мэдаль якой заўгодна вартасьці не пайшоў бы ў алімпійскую статыстыку краіны — Беларусь, якую гэтым разам прадстаўлялі 7 спартовак, без мужчынскага прадстаўніцтва, выступала на Алімпіядзе ў нэўтральным статусе.
Форум