Завод «Луч» да 21 лютага выпусьціў калекцыю «Мова», створаную ў гонар «двух яскравых постацяў беларускай культуры» — Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
Калекцыя створаная пры ўдзеле Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча, што падкрэсьлівае яе культурніцкую дакладнасьць і павагу да літаратурнай спадчыны, зазначаюць вытворцы.
«Гэта калекцыя пра мову, культуру і сучаснае бачаньне беларускай літаратурнай традыцыі. Гадзіньнікі створаныя як стыльны аксэсуар з глыбокім культурным напаўненьнем, што заўсёды будзе актуальна», — напісана на сайце «Луча».
Гадзіньнікі выйшлі ў дзьвюх мадэлях — мужчынскай і жаночай.
Сэрыя абмежаваная — 400 асобнікаў (па 200 кожнай мадэлі). Цана — 175,66 эўра.
Форум