Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ахвочых выкладаць вайскова-патрыятычнае выхаваньне будуць прымаць у інстытут без іспытаў

У часе цырымоніі складаньня прысягі па ўступленьні ў вайскова-патрыятычны клюб у гімназіі Браслава, 31 сьнежня 2025 году. Ілюстрацыйнае фота
У часе цырымоніі складаньня прысягі па ўступленьні ў вайскова-патрыятычны клюб у гімназіі Браслава, 31 сьнежня 2025 году. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства адукацыі Беларусі сваёй пастановай дапоўніла пералік спэцыяльнасьцяў, на якія абітурыентаў будуць залічваць без уступных іспытаў.

Як вынікае з адпаведнай пастановы, апублікаванай на Нацыянальным праўным партале Беларусі, у пералік уключылі спэцыяльнасьць «Фізычная культура. Вайскова-патрыятычнае выхаваньне».

Дакумэнт набыў юрыдычную моц з 19 лютага 2026 году.

У такім пераліку цяпер 23 спэцыяльнасьці, у тым ліку — дашкольная адукацыя, гісторыя, музэйная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны, інжынэрна-пэдагагічная дзейнасьць, спэцыяльная і інклюзіўныя адукацыя і іншыя.

Для залічэньня безь іспытаў абітурыент павінен мець атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі або дыплём аб сярэдняй спэцыяльнай адукацыі і мэтавае накіраваньне.

Бязь іспытаў на гэтыя спэцыяльнасьць таксама залічваюцца выпускнікі школ і вучылішчаў, якія маюць мэдалі або дыплёмы з адзнакай, а таксама пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па прадметах, па якіх трэба здаваць іспыт для навучаньня ў вышэйшай навучальнай установе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG