Як паведаміла прэс-служба Савету міністраў, за пяць гадоў агульны аб’ём фінансаваньня па іх складзе каля 1,3 млрд. рублёў. Прычым больш за 77% — за кошт бюджэту.
У дакумэнт увайшлі 42 буйныя інавацыйныя праекты ў розных галінах. У тым ліку: па стварэньні вытворчасьці айчыннай бытавой тэхнікі, энэрганасычаных трактароў, аўтобусаў, лесанарыхтоўчых машын і маніпулятараў для лесанарыхтоўчай тэхнікі, лекавых і вэтэрынарных прэпаратаў і іншыя.
Яшчэ 10 мерапрыемстваў будуць накіраваны на разьвіцьцё навукова-тэхналягічных паркаў, у тым ліку такіх буйных, як Менскі гарадзкі і Берасьцейскі абласны тэхнапаркі.
Цікава, што кожны заказчык у межах дзяржаўнай праграмы павінен будзе выканаць мэтавыя паказьнікі ў інавацыях. А гэта ўдзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме вытворчасьці, аб’ём экспарту навукаёмістай і высокатэхналягічнай прадукцыі і іншае.
Літаральна ў дзень падпісаньня дакумэнту на нарадзе з урадам Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў работу ва ўкараненьні інавацый у прамысловасьці, заявіўшы, што да ліку інавацыйных можна аднесьці ня больш як 10% ад дзейных прадпрыемстваў.
Форум