Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс атрыманьня візы ў Італію зь Беларусі можа ўскладніцца — абвешчана пра закрыцьцё цяперашняга цэнтру

Сьцяг Італіі, архіўнае фота
Сьцяг Італіі, архіўнае фота

Італія будзе выдаваць свае візы ў Менску праз кампанію, якая ўжо працуе з іншымі амбасадамі і на працу якой беларусы наракаюць ня першы год.

Італія абвясьціла пра хуткае закрыцьцё цэнтру TLScontact, празь які беларусы апошнім часам падаваліся на візы. Займацца візавымі пытаньнямі неўзабаве будзе ўжо іншая арганізацыя. Тэндэр выйграла кампанія VF Worldwide.

Такім чынам, з 1 ліпеня запіс і падача візавых заяў будзе адбывацца ў новым цэнтры на вуліцы Максіма Танка, паведаміла амбасада Італіі ў Менску.

Да чэрвеня працягне працаваць цэнтар TLScontact на вуліцы Няміга.

«Мы дзякуем TLScontact за падтрымку, якую ён працягвае аказваць нам, гэта быў вельмі эфэктыўны партнэр. Мы ўпэўненыя, што і VF Worldwide зможа ўтрымліваць якасьць візавых паслуг для Італіі на адным з найлепшых у Беларусі роўняў», — напісала амбасада.

Многія беларусы ў камэнтарох, аднак, не падзяляюць аптымізму дыпляматаў, выказваюць расчараваньне, заяўляючы, што з дапамогай TLScontact грамадзянам краіны было магчыма атрымліваць якасныя паслугі і хутка афармляць турыстычныя візы ў Італію.

VF Worldwide, ці іначай VFS Global вядомая тым, што там вельмі доўга робяць візы і яшчэ плацяць пасярэднікам за запіс у чарзе, адзначаюць у камэнтарах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG